Теория:
Простая мова — адзін са спосабаў перадачы на пісьме выказванняў, дакладнае выяўленне свайго і чужога паведамлення.
Тэрмін ужываецца ў некалькіх значэннях. У шырокім значэнні простая мова абазначае любое выказванне, якое перададзена сродкамі мовы дакладна, без змен, так, як яно было вымаўлена аўтарам.
У нешырокім значэнні паняцце абазначае частку сказа, само гэта выказванне. Такім чынам, сказ з простай мовай складаецца з дзвюх частак:
1) слоў аўтара (А, а — умоўныя абазначэнні ў схемах), у саставе якіх звычайна ужываюцца дзеясловы са значэннем думкі, меркавання, разважання і пад. (гаварыць, вымаўляць, крычаць, даводзіць);
2) простай мовы (П, п).
Напрыклад, Адразу ж Віктар Іванавіч папытаўся (словы аўтара): “Хто ў класе дзяжурны?” (простая мова). Схема сказа: А: “П?”

Пры інтанаванні сказаў з простай мовай трэба прытрымлівацца наступных правіл:
1) яна заўсёды выдзяляецца кароткімі паўзамі і вымаўляецца больш гучна;
2) словы аўтара вымаўляюцца больш хутка.
Нявыказаная простая мова заўсёды бярэцца ў двукоссе, выказаная — факультатыўна: можа брацца ў двукоссе ці афармляцца праз працяжнік.