Теория:
Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя.
У апавядальных сказах раскрываецца паведамленне пра што-небудзь.
Жураўліная песня злівалася з няўмоўчным гоманам бору (М.Лынькоў).
Ззяюць вочы-вачаняты валошкавай чысцінёй (В.Жуковіч).
У апавядальных сказах раскрываецца паведамленне пра што-небудзь.
Жураўліная песня злівалася з няўмоўчным гоманам бору (М.Лынькоў).
Ззяюць вочы-вачаняты валошкавай чысцінёй (В.Жуковіч).
Пры вымаўленні апавядальных сказаў адбываецца паніжэнне голасу ў канцы сказа і яго павышэнне — у пачатку ці сярэдзіне (залежыць ад сэнсавай нагрузкі, якая падае на пэўнае, больш значнае слова).
У пытальных сказах раскрываецца пытанне пра рэчаіснасць.
Чаму зімой зоркі на небе блішчаць?
Які месяц самы кароткі?
Пры вымаўленні пытальных сказаў павышэнне голасу адбываецца на слове, якое раскрывае сутнасць пытання.
У пабуджальных сказах выяўляецца просьба, пажаданне, патрабаванне, загад.
Скажыце, нарэшце, праўду.
Не сумнявайцеся ў сябрах.
Скажыце, нарэшце, праўду.
Не сумнявайцеся ў сябрах.
Пабуджальная інтанацыя характарызуецца павышэннем голасу пры вымаўленні слова (слоў), якое абазначае пабуджэнне.
У канцы апавядальных і пабуджальных сказаў, як правіла, ставіцца кропка, пытальных — пытальнік, пры выражэнні рытарычнага пытання — клічнік (Як не любіць Міншчыну!).
Паводле інтанацыі сказы бываюць клічныя (вымаўляюцца больш гучна) і няклічныя. Фармальным паказчыкам клічных сказаў з’яўляецца наяўнасць клічніка ў іх канцы. Напрыклад, сказ Матчыны пяшчоты — як вясновыя, ясныя праменьчыкі! (І.Мележ) апавядальны клічны, а Прахапілася сонца (Р.Барадулін) — апавядальны няклічны.
У канцы апавядальнага клічнага сказа ставіцца клічнік, пытальнага клічнага — пытальнік, затым клічнік (Ты яшчэ не наліў кату малака?!), клічнага пытальнага — клічнік, а затым пытальнік (Бачыў ты!? Слова нельга сказаць!? (Кузьма Чорны)), апавядальнага з інтанацыяй незавершанасці — клічнік і дзве кропкі (Шчасце!.. Ніто не разгадае яго сэнсу).