Теория:
У мовазнаўстве выдзяляюцца разнастайныя адзінкі. Адзінкай называецца самы малы (мінімальны) элемент, неабходны для тлумачэння таго ці іншага аспекту мовы, маўлення. Напрыклад, адзінкай лексікі (вывучае слоўнікавы склад мовы) з’яўляецца слова, фанетыкі (даследуе вымаўленне слоў) — гук, марфемікі (разглядае склад слова) — марфема.
Сказ — адзінка сінтаксісу, паколькі ён дазваляе пабудаваць закончанае па сэнсе і граматычным афармленні выказванне. Мы не можам наладжваць паўнавартасныя зносіны пры дапамозе слоў, гукаў. Значыць, толькі сказ з’яўляецца мінімальным элементам для наладжвання кантактаў. У сувязі з такой прыродай сказа ён разглядаецца як адзінка не толькі мовы, але і маўлення.
1. Выкарыстоўваецца ў зносінах: Пайшлі ў лес раніцай (сказ) і пайшлі ў лес (словазлучэнне), у лес (асобныя словы).
2. Наяўнасць граматычнай асновы (звычайна сказы складаюцца з дзейніка і выказніка, могуць мець у сваім складзе толькі дзейнік ці выказнік): Іду ў школу.
3. Знак прыпынку ў канцы: Я люблю Беларусь!

Сказ — сэнсава, граматычна, інтанацыйна аформленая адзінка мовы і маўлення.
Прыметы сказа