Теория:
Зваротак — гэта адно або некалькі слоў, што абазначаюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца.
Сонейка, хутчэй прачынайся!
Беларуская зямля! Як не любіць цябе!
Да зваротка нельга паставіць пытання, таму ён не з’яўляецца ніякім членам сказа. Для параўнання:
Дожджык, перастань ісці.
Дожджык перастаў ісці.
Сын, хваліся сваімі поспехамі.
Сын хваліцца сваімі поспехамі.
Радзіма, табою я ганаруся.
Радзімай я ганаруся.
Дожджык, перастань ісці.
Дожджык перастаў ісці.
Сын, хваліся сваімі поспехамі.
Сын хваліцца сваімі поспехамі.
Радзіма, табою я ганаруся.
Радзімай я ганаруся.
Месца зваротка ў сказе свабоднае: ён можа выносіцца за межы сказа, знаходзіцца ў яго пачатку, сярэдзіне ці абсалютным канцы.
Выпускнікі! Не забавайцеся ніколі пра родную школу.
Пустазелле, цябе я не баюся!
Прылятайце, любыя журавы, хутчэй да нас.
Сачыце за часам, паважаныя дакладчыкі!
Выпускнікі! Не забавайцеся ніколі пра родную школу.
Пустазелле, цябе я не баюся!
Прылятайце, любыя журавы, хутчэй да нас.
Сачыце за часам, паважаныя дакладчыкі!
Зваротак заўсёды вымаўляецца больш гучна (клічна) у параўнанні з іншымі словамі і выдзяляецца паўзамі.
На пісьме звароткі могуць выдзяляцца клічнікам і коскай.
На пісьме звароткі могуць выдзяляцца клічнікам і коскай.
