Теория:
Аднароднымі называюцца такія члены сказа, якія:
1) адносяцца да аднаго і таго ж слова;
2) адказваюць на адно і тое ж пытанне;
3) з’яўляюцца адным членам сказа.
1) адносяцца да аднаго і таго ж слова;
2) адказваюць на адно і тое ж пытанне;
3) з’яўляюцца адным членам сказа.
Аднародныя члены сказа вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння: кожны наступны аднародны член сказа вымаўляецца павышаным тонам, апошні — паніжаным, а паміж імі робяцца паўзы.
Аднароднымі могуць быць і галоўныя, і даданыя члены сказа:
На паляне раслі баравікі і сыраежкі.
Нашы азёры глыбокія і вялікія.
Я люблю чытаць і спяваць.
На сцяне былі чырвоныя і зялёныя плямы ад фарбы.
Смела і настырна акіян вымываў бераг.
На паляне раслі баравікі і сыраежкі.
Нашы азёры глыбокія і вялікія.
Я люблю чытаць і спяваць.
На сцяне былі чырвоныя і зялёныя плямы ад фарбы.
Смела і настырна акіян вымываў бераг.
Аднак трэба мець на ўвазе, што дзейнікі, выказнікі, дапаўненні і акалічнасці заўсёды аднародныя, а вось азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя.
Аднародныя азначэнні тады, калі характарызуюць прадмет з аднаго боку:
Чырвоныя і белыя (колер) півоні радавалі суседзяў.
На ўскрайку лесу раслі высокія і нізкія (памер) дрэвы.
Неаднародныя азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў:
Вялізныя (памер) цёмныя (колер) хмары завалаклі неба.
Невясёлы (настрой) бацькаў (прыналежнасць) смех адразу выклікаў трывогу.

Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца розныя групы злучнікаў.