Теория:

Складаны сказ — сказ, у якім некалькі граматычных асноў (дзейнікаў і выказнікаў).
Студэнты малодшых курсаў спяшаюцца на лекцыі, а старшакурснікі чытаюць кнігі на калідорах.
Сігналяць машыныгудуць трамваі — шумам поўніцца горад.
 
Колькі граматычных асноў, столькі і частак складанага сказа.
Я не баюся маланак, бо мы жывём у цагляным доме — 2 граматычныя часткі
 
Часткі могуць звязвацца злучнікамі і без іх.
Прыйдзе вясна — закрасуюць пралескі. []—[].
Ідзе халодны дождж, і пранізліва дуе вецер. [], і [].
 
Размяшчэнне частак адна адносна другой у складаным сказе можа быць свабодным і не.
Свеціць сонейкагудуць птушкіГудуць птушкісвеціць сонейка.
Ідзе дождж, затым з-за хмар выглядвае сонейка.
Мы працуем, каб ствараўся дабрабыт для другіх.
 
Звычайна першая частка складанага сказа вымаўляецца павышаным тонам, апошняя —паніжаным.

ЗнакІ прыпынку ў складаным сказе.png