Теория:

У мовазнаўстве вылучаюцца разнастайныя раздзелы: лексіка, фанетыка, арфаграфія, граматыка, стылістыка і інш. 
Раздзеламі граматыкі з’яўляюцца марфалогія і сінтаксіс.

Сінтаксіс — адзін з раздзелаў граматыкі, у якім вывучаюцца словазлучэнні і сказы, асаблівасці іх ужывання ў маўленні.

Пунктуацыя — сістэма знакаў прыпынку, а таксама сукупнасць правіл іх пастаноўкі ў асобных сказах і тэкстах.
Сказы падзяляюцца на словы, аднак словы не выкарыстоўваюцца бяздумна, хаатычна: яны звязаны па сэнсе і граматычна, такім чынам, утвараюць пэўныя сінтаксічныя часткі (зялёная трава, Белавежская пушча, Мінскі раён).

Словазлучэнне — гэта спалучэнне некалькіх слоў, звязаных падпарадкавальнай сувяззю (адзін кампанент залежыць ад другога): цёплае надвор’е, лагодны вецер, мяккі характар і інш.

Будова словазлучэння.png
 
Колькасць слоў у словазлучэнні — не меней за два: доўгачаканая дзясятка, люблю Браслаўскія азёры (залежны кампанент з 2 слоў, якія абазначаюць адно паняцце — назву азёр), працавітая настаўніца пачатковых класаў (залежны кампанент з 3 слоў, што абазначаюць пасаду) і інш.

 Пытанні да залеж слова.png
  
Не з’яўляюцца словазлучэннямі наступныя спалучэнні слоў:

1) дзейнік і выказнік, ці граматычная аснова сказа (Пайшоў цёплы спорны дождж);
2) аднародныя члены сказа (На лузе раслі чырвоныя і жоўтыя, блакітныя і белыя кветкі);
3) словы, якія паўтараюцца, маюць блізкае ці супрацьлеглае значэнне (звініць і звініць, хлеб-соль, туды-сюды);
4) складаныя формы слоў (буду працаваць — будучы складаны час);
5) зваротак (Зямля беларуская, люблю я цябе бясконца!) і  інш.
У такіх спалучэннях няма ні галоўнага, ні залежнага кампанента, г.зн. у іх нельга паставіць пытання ад аднаго слова да другога.