Теория:
Аканне — фанетычны працэс, які абазначае пераход о, э не пад націскам у а: соль — саліць, дрэва — драўляны.
Аканне адбываецца не толькі ў беларускіх словах, але і ў запазычаных: трыа, сальфеджыа.
У некаторых спрадвечна беларускіх словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам вымаўляецца і пішацца ы: глотка — глытаць, бровы — брыво, блохі — блыха, дровы — дрывотня, кроў — крывавы.
Некаторыя запазычаныя словы пішуцца з ы згодна беларускаму літаратурнаму вымаўленню: канцылярыя, інжынер, рысора, дрызіна, брызент, почырк, цырымонія, цырыманіял і інш.
Э захоўваецца ў пачатку запазычаных слоў не пад націскам, калі яно вымаўляецца (і ў вытворных ад іх слоў): экзамен і праэкзаменаваць, экзэма, элементарна, Эфіопія, эмоцыі і інш.
Запазычаныя словы, якія заканчваюцца на –эр, –эль, перадаюцца з –ар, –аль (шніцаль, грэйдар, камп’ютар), акрамя ўласных назваў (Пітэр, Одэр, Юпітэр).
Яканне — фанетычны працэс, які абазначае пераход е, ё не пад націскам у я: лес — лясы, месца — мясцовы, цёплы — цяпло.
Яканне звычайна не перадаецца ў запазычаных словах: кефір, балерына, генерал, метро, секунда, метровы і інш.
Каранёвае я захоўваецца незалежна ад месца адносна націску: пяцярня, лямант, пояс, цягнік, месяц, памяць, калядаваць, Бесядзь, Свіцязь, Прыпяць, тысяча, сувязь, віцязь, языкаты.
Правапіс спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычанных словах
Спалучэнне ў рускай мове | У пачатку слова | У сярэдзіне слова | На канцы слова | ||
Пад націскам | Не пад націскам | Пад націскам | Не пад націскам | ||
ИО
| ІО Іон Іосіф
| ІА іанізацыя Іарданія
| ІЁ аксіёма патрыёт
| ІЯ біялогія бібліятэка | ІА трыа Токіа |
ИА | ІЯ піяніст, мемарыял (пасля зацв.), дыялог (пасля цв.) | ||||
ИЕ | ІЕ гігіена, дыета (пасля цв.), абітурыент (пасля зацв.) | ||||
ЕА, ЕО | ЕА, ЕО Неапаль, рэаліст (пасля зацв.), фразеолаг |