Теория:

Беларускі алфавіт. Назвы літар
  ! Алфавит.png
  
Склад. Націск
Склад  —  гэта адзін або некалькі гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком паветру.
Асновай любога склада з’яўляецца галосны гук. Такім чынам, колькі ў слове галосных гукаў, столькі і складоў: мама (2 склады), малюнак (3 склады), гіпербала (4 склады).
 
Галосны можа не толькі ўтвараць асобны склад (я–ка–сны), але і знаходзіцца ў пачатку склада (такі склад называецца закрыты, бо заканчваецца на зычны) або ў яго канцы (адкрыты склад): лю–біць, це–шы–цца.
 
Склад слова, які вымаўляецца больш гучна, называецца націскным, акцэнтным. Націскам называецца больш гучнае вымаўленне аднаго з галосных гукаў слова. Націск у беларускай мове свабоднае размяшчэнне, можа ў формах аднаго і таго ж слова пераходзіць на іншы склад: ногі — нага, лес — лясы.
 
Усе словы маюць націск, акрамя службовых (прыназоўнікаў, часціц, злучнікаў).
 
З дапамогай націску адрозніваюцца не толькі словы (мУка і мукА, кАра і карА), але і формы слоў (зялёныя трАвы і няма травЫ,  вялікія рУкі і няма рукІ).
 
Правілы переносу слоў
 
Калі паміж галоснымі знаходзяцца два і болей зычныя, то яны пераносяцца на наступны радок усе або адзін: за–става, зас–тава, насе–нне, насен–не.
 
Заўсёды застаюцца на папярэднім радку ў, й, мяккі знак і апостраф: слоў–нік, знай–шоў, вазь–му, мыш’–як.
 
Калі спалучэнне літар д і ж, д і з абазначае адзін гук, то пры пераносе яно не разрываецца (ура–джай, ра–дзіма). Для параўнання: ад–звінець, ад–жыць.
 
Не адбываецца перанос слова, калі на папярэднім радку застаецца склад з аднаго галоснага (нельга: а–мыванне, а–каніцы).
 
Ніколі не пераносяцца:
  • ініцыялы (І.Шамякін, В.Зуёнак);
  • абрэвіятуры з пачатковых літар (АІ-95, ДАІ);
  • лічбы і скарочаныя назвы адзінак вымярэння (1678 г., 100 кг, 54 га);
  • аднаскладовыя словы (смех, цень).