Теория:
Класіфікацыя зычных гукаў
Паводле ўдзелу голасу і шуму
Санорныя: [в], [в'], [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'], [р], [й'], [ў]
Шумныя:
парныя па звонкасці-глухасці [б] — [п], [б'] — [п'], [г] — [х], [г'] — [х'], [д] — [т], [дз'] — [ц'], [з] — [с], [з'] — [с'], [ж] — [ш], [дж] — [ч]
няпарныя глухія [к], [к'], [ф], [ф']
Паводле свісцячасці — шыпячасці
Свісцячыя: [з] — [с], [з'] — [с'], [дз], [ц], [дз'] — [ц']
Шыпячыя: [ж] — [ш], [дж] — [ч]
Асіміляцыя (прыпадабненне) зычных гукаў — такі фанетычны працэс, калі ў спалучэнні некалькіх зычных наступны ўплывае на папярэдні.
Правапіс спалучэнняў зычных
Калі зычны знаходзіцца ў слабай пазіцыі (не перад галосным або санорным), то ён вымаўляецца невыразна, таму патрабуе праверкі.
Каб праверыць зычны, неабходна падабраць форму слова ці аднакаранёвае слова, у якіх ён знаходзіцца перад галосным.
Грыб — грыбы
Сустракаешся — сустракаеш
Знаходка — знаходзіць
Сцежка — сцежачка