Теория:
Фразеалагізм — гэта ўстойлівае (узнаўляльнае) гатовае спалучэнне некалькіх слоў, якое мае цэласнае значэнне.
Фразеалагізмы — гэта гатовыя адзінкі, таму што звычайна не патрабуюць уключэння ў свой склад іншых слоў, каб быць зразумелымі (пакінуць хвост і грыву, пацеха дый годзе, гора гараваць). Часам некаторыя фразеалагізмы дапускаюць змянення свайго саставу: пішчом лезці (у вочы), пераесці душу (маю душу) і інш.
Фразеалагізмы маюць цэласнае значэнне, якое не выводзіцца са значэнняў яго асобных слоў (кампанентаў). Напрыклад, фразеалагізм «як праз зямлю праваліўся» не азначае праваліцца ніжэй за зямлю, а ўказвае на тое, што прадмет бясследна знік, прапаў.
Паколькі фразеалагізмы маюць цэласнае значэнне, то ў іх ад аднаго слова да другога нельга паставіць пытання, г. зн. яны з’яўляюцца адным членам сказа.
Каб высветліць, якую сінтаксічную ролю выконваюць фразеалагізмы, трэба замяняць іх нейкім адным словам.
Ён вакол пальца нават брата абвядзе (падмане).
Старыя бабулькі любяць павастрыць зубы (абгаварыць кагосьці) калі крамы.
Абое рабое (аднолькавыя) яны работнікі.
Фразеалагізмы ўзбагачаюць маўленне людзей, робяць яго больш яркім, каларытным, дакладным.
Фразеалагізмы трэба адрозніваць ад іншых устойлівых спалучэнняў:
1) крылатых выслоўяў, афарызмаў (яны маюць аўтарскі характар, належаць пэўнага вядомай асобе);
2) прыказак і прымавак (з’яўляюцца сказамі, г.зн. у іх можна выдзяляць члены сказа).