Теория:
Паводле паходжання лексіка беларускай мовы падзяляецца на спрадвечна беларускую і запазычаную.
Запазычанымі называюцца словы, якія прыйшлі ў беларускую моў з іншых (акрамя рускай, украінскай) моў.
Аднак перад сучаснымі мовамі паўстала праблема, якая датычыць іх перанасычанасці запазычанымі словамі (найперш з англійскай мовы), іх неапраўданым выцясненнем спрадвечных слоў. У гэтым выпадку яны разбураюць іншую мову.
Запазычванне слоў адбываецца вусным (праз непасрэдныя адносіны з носьбітамі замежнай мовы) і пісьмовым (дакументальна) шляхам.
Асноўнымі прыметамі запазычанасці з’яўляюцца наступныя:
1) наяўнасць у слове літары ф (фасоля, фарба, Фёдар, фальклор);
2) спалучэнні бю, вю, кю, мю, фю ў каранях слоў (бюро, бюракратыя, ковет, мюслі);
3) пачатковыя э, о і непрыставачнае а (энцыклапедыя, эра, опера, ангіна);
4) спалучэнні ге, ке, хе ў корані (кефір, агент, схема);
5) спалучэнне некалькіх галосных у корані (біялогія, дуэт, ідэал);
6) цвёрдыя зычныя д і т у спалучэннях дэ, тэ, ды, ты, зацвярдзелы ц (дэтэктыў, дыстанцыя, дыван, тыгр, цыркуль, цырк);
7) прыстаўкі а–, ант(ы)–, архі–, контр–, рэ–, дэ–, дыс–, амфі– (антыцаркоўны, архіварыус, контрігра, рэвалюцыя);
8) суфіксы –ізм– (–ызм–), –іст– (–ыст–), –ір– (–ыр–) і інш. (абстракцыянізм, арганізм, антаганіст) і інш.