Условие задания:

6 Б.
Колькі носьбітаў маўлення ў наступных вершаваных урыўках? Адказ запішы словамі з малой літары ў табліцы.
 
1 урывак
2 урывак
3 урывак
 
 
1.
Ды горкай праўды не схаваеш,
Яе ніяк не ашукаеш.
Ды і навошта? Крый нас, Божа!
А праўда мне ўсяго дарожай... (Якуб Колас. Паэма "Новая зямля")
 
2.
На трэці дзень меншы сын, Іван, кажа:
— Дрэнныя з вас, браты, вартаўнікі. Вось я пайду, то на чым ні стане, а прыпільную злодзея (казка «Залаты птах»).
 
3.
— Ах, мілая матуля, — загаманілі кроплі, — мы прыйшлі, бо вельмі ж смуціліся па табе ў далёкіх невядомых краях. Мы — часткі твае роднай крынічкі, што цякла з твайго сэрца. Даруй жа нам, матка, што мы не паслухалі цябе. — І расказалі аб сваім бадзянні.
Аб чым маглі сказаць яны, падумайце самі.
Гара ж ім сказала:
— За тое, што вы не паслухалі свае маткі і кінулі сваю радзіму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце і ніколі не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, і нідзе не будзеце мець вы прытулку на свеце (Якуб Колас. Казка “Крыніца”).