Теория:
Мова — гэта сукупнасць разнастайных сродкаў для ажыццяўлення зносін (камунікацыі). Яны апісваюцца ў слоўніках, даведніках і адпавядаюць пэўным правілам (нормам).
Маўленне — працэс выкарыстання моўных сродкаў у зносінах. Выкарыстоўваць сродкі мовы можна па-рознаму: правільна (у адпаведнасці з яе законамі), дакладна, дарэчна і інш.
Мова і маўленне не існуюць асобна, паколькі на працягу свайго развіцця кожная мова выкарыстоўваецца яе носьбітамі ў зносінах. Аднак мова першасная, бо можа існаваць без маўлення (т. зв. мёртвая мова — лацінская). Маўленне заўсёды адбываецца з дапамогай сродкаў мовы.
Запомні пераклад наступных слоў: мова (белар.) — язык (рус.), маўленне (белар.) — речь (рус.).
Маўленне існуе ў дзвюх формах — вуснай і пісьмовай. Вуснае маўленне — гэта зносіны, якія адбываюцца пры дапамозе вымаўленых услых слоў (гутарка, спрэчка і інш.). Пісьмовае маўленне ажыццяўляецца з апорай на запісаныя словы і фразы (чытанне тэксту, спісванне, выпраўленне памылак і інш.). Такім чынам, калі мы гаворым або слухаем, то карыстаемся вусным маўленнем, калі чытаем або пішам — пісьмовым.
Па меркаванні некаторых даследчыкаў, нашы зносіны з навакольным светам на \(50\)\(%\) адбываюцца праз слуханне, на \(30\) % — праз гаварэнне, на \(15\) % — праз чытанне і пісьмо. У гэтым разе прыгадваюцца беларускія прыказкі: умей сказаць — умей змаўчаць, будзь спярша выслухачым, а потым апавядачым, слухай многа, а гавары мала.
Віды маўленчай дзейнасці
1. Слуханне — працэс мэтанакіраванага, усвядомленага ўспрымання інфармацыі на слых, у вуснай форме.
4. Пісьмо — гэта перадача інфармацыі на матэрыяльным носьбіце (найперш папера) прыдапамозе графічных знакаў.
2. Чытанне — працэс успрымання інфармацыі з друкаваных ці рукапісных носьбітаў.
3. Гаварэнне — працэс агучвання думак, выяўленне іх у вуснай форме.
4. Пісьмо — гэта перадача інфармацыі на матэрыяльным носьбіце (найперш папера) пры
Пры слуханні і чытанні чалавек атрымлівае інфармацыю ў гатовым выглядзе.
Пры гаварэнні і пісьме чалавек, як правіла, стварае ўласнае выказванне або паведамленне.