Теория:
Стыль — гэта сукупнасць разнастайных сродкаў мовы, а таксама спосабаў і прыёмаў іх выкарыстання ў адпаведнасці з сітуацыяй маўлення.
Людзі добрыя, помніце!
Мы любілі жыццё, і Радзіму,
I вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Наша просьба да ўсіх:
Хай жалоба і смутак
Абернуцца ў мужнасць і сілу,
Каб змаглі ўвекавечыць вы
Мір і спакой на зямлі,
Каб нідзе і ніколі
Ў віхуры пажараў
Жыццё не ўмірала. Ніл Гілевіч
Мы любілі жыццё, і Радзіму,
I вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Наша просьба да ўсіх:
Хай жалоба і смутак
Абернуцца ў мужнасць і сілу,
Каб змаглі ўвекавечыць вы
Мір і спакой на зямлі,
Каб нідзе і ніколі
Ў віхуры пажараў
Жыццё не ўмірала. Ніл Гілевіч
Вершаваныя радкі высечаны на арцы пры ўваходзе ў мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Яны звернуты да ўсіх яго наведвальнiкаў, таму аўтар выкарыстоўвае словы “людзі добрыя”. З мэтай максімальнага ўздзеяння гэтыя словы Ніл Гілевіч змяшчае ў пачатку твора, як бы нагадваючы ўсім, што кожны чалавек па сваёй прыродзе добры і павінен такім заставацца заўсёды. Яны з’яўляюцца наказам з таго свету тых беларусаў, якія былі зажыва спалены. Абставіны, у якіх адбываецца размова паэта з чытачамі, афіцыйныя. Такім чынам, тэкст па сваіх сродках і спосабах іх выкарыстання цалкам адпавядае сітуацыі маўлення — маральнаму дыялогу жывых людзей з забітымі супляменнікамі, таму можа быць названы публіцыстычным (звернутым да публікі).
Стыль звязаны з функцыянальнай прыродай (выкарыстаннем на практыцы) мовы. У сувязі з гэтым многія навукоўцы вызначаюць яго як функцыянальную разнавіднасць маўлення.
Гутарковы стыль выдзелены ў асобную групу, бо яго тэксты, як правіла, маюць толькі вусную форму бытавання.
Асаблівасць тэкстаў мастацкага стылю ў тым, што яны могуць выяўляць прыкметы ўсіх іншых стыляў.
Асаблівасць тэкстаў мастацкага стылю ў тым, што яны могуць выяўляць прыкметы ўсіх іншых стыляў.