Условие задания:
6 Б.
Вызначы стылявую прыналежнасць тэкстаў, з якіх узяты наступныя фрагменты (адказ запісваць як працяг сказа).
Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Бывала, прыйдзе да яго хто што-небудзь прасіць, а ён як крыкне: «Што скажаш?» — дык той ад страху забудзецца і аб сваёй просьбе.
— Нічога, паночку, усё добра,— адказвае бядак калоцячыся.
— А па добрым што?
— Не ведаю, паночку...
— На стайню яго, гэтага галгана! — раве пан.— Даць яму розаг, каб больш сюды не хадзіў! (Народная казка “Як Сцёпка з панам гаварыў”)

Тэкст адносіцца да стылю.
Ледзь варушыцца лісце ракіт,
I суцішана Нёман плюскоча.
Выйшаў месяц на ясны блакіт
Прагуляцца па чэрвеньскай ночы. (А.Астрэйка. Верш “Над ракой”)
I суцішана Нёман плюскоча.
Выйшаў месяц на ясны блакіт
Прагуляцца па чэрвеньскай ночы. (А.Астрэйка. Верш “Над ракой”)
Стыль тэксту .
Літаратурная мова – з’ява сацыяльная. Яна, як сродак зносін, выкарыстоўваецца ў розных сферах дзейнасці людзей, у адпаведнасці з чым шматлікія моўныя адзінкі набываюць тыя ці іншыя функцыянальныя ўласцівасці. (В.Красней)
Тэкст адносіцца да стылю.