Теория:

Дзеепрыметнікавы зварот можа адасабляцца або не адасабляцца коскамі ў залежнасці ад:
1) пазіцыі, у якой ён стаіць у адносінах да паяснёнага слова;
2) часціны мовы, якой выражана паяснёнае слова (назоўнікам ці асабовым займеннікам).
Калі дзеепрыметнікавы зварот стаіць перад паяснёным словам назоўнікам, то на пісьме ён не адасабляецца.  
Узор:
 
Напоўненыя радасцюсэрцы зліліся ў адзін парыў.
 Схема сказа: │Дзеепрым. зв.│наз.
 
Дзеепрыметнікавы зварот і адзіночны дзеепрыметнік аддзяляецца коскай, калі стаіць пасля назоўніка, які ён паясняе.
Узор:
 
Мы нарэшце адшукалі дом, │схаваны ў глыбіні саду│. (Схаваны (дзе?) у глыбіні саду — дзеепрыметнікавы зварот).
 Схема сказа: Наз., дзеепрым. зв.│.
Лабановіч, зацікаўлены, глянуў яшчэ раз на пасаду. (Зацікаўлены - адзіночны дзеепрыметнік).
 Схема сказа: Наз., адзін. дзеепрым., ...
 
Калі дзеепрыметнікавы зварот стаіць пасля паяснёнага слова назоўніка і знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, то ён выдзяляецца коскамі з двух бакоў.
Узор:
 
Шырокі луг, │пакрыты мурожнай травой│, раскінуўся перад намі.
 Схема сказа: Наз., дзеепрым. зв.│, ...
Калі дзеепрыметнікавы зварот ці адзіночны дзеепрыметнік адносіцца да асабовага займенніка, то яны выдзяляюцца коскамі незалежна ад месца ў сказе.
Узор:
 
Ён, │захоплены песняй│, не заўважаў нічога вакол. (Захоплены (чым?) песняй — дзеепрыметнікавы зварот).
 Схема сказа: Асаб. займ., дзеепрым. зв.│, ...
Узрушаны, я адразу пачаў збірацца дадому. (Узрушаны - адзіночны дзеепрыметнік).
 Схема сказа:  Адзін. дзеепрым., асаб. займ.
 
АдасабляеццаНе адасабляецца
Наз., дзеепрым. зв.│.Дзеепрым. зв.│наз.
Наз., дзеепрым. зв.│, ...... │дзеепрым. зв.│наз.
Наз., адзін. дзеепрым., ... 
Асаб. займ., дзеепрым. зв.│, ... 
Асаб. займ., дзеепрым., ... 
Дзеепрым. зв│, асаб. займ. 
Адзін. дзеепрым., асаб. займ.