Теория:
Дзеепрыметнікавы зварот — гэта дзеепрыметнік з залежнымі ад яго словамі.
Дзеепрыметнікавы зварот з'яўляецца адным членам сказа — развітым азначэннем.
Паабапал дарогі стаялі парыжэлыя ад дажджу і ветру снапы. (Дзеепрыметнік парыжэлыя, парыжэлыя (ад чаго?) ад дажджу і ветру).
Обрати внимание!
У дзеепрыметнікавы зварот паяснёнае слова не ўваходзіць. Яно можа стаяць перад зваротам ці пасля яго, але не можа знаходзіцца ў межах самога звароту.
Прыклад:
Кніга, прачытаная ў раннім дзяцінстве, застаецца ў памяці на ўсё жыццё. (Паяснёнае слова кніга стаіць перад дзеепрыметнікавым зваротам прачытаная ў раннім дзяцінстве).
Чыста вымытая падлога прыемна пахла. (Паяснёнае слова падлога стаіць пасля дзеепрыметнікавага звароту чыста вымытая).