Теория:

Дзеепрыметнікі змяняюцца так, як і прыметнікі, па родах, ліках і склонах, маюць такія самыя канчаткі, як і прыметнікі з асновай на цвёрды (напрыклад, родны) і зацвярдзелы (напрыклад, мокры) зычныя.
Параўнай!
 
Назоўны склон:
  
квітнеючы родны горад (м.р.)
пасівелая родная бабуля (ж.р.)
зжатае роднае поле (н.р.)
намаляваныя родныя краявіды (мн.л.)
 
Родны склон:
 
квітнеючага  роднага  горада (м.р.)
пасівелай  роднай  бабулі (ж.р.)
зжатага  роднага  поля (н.р.)
намаляваных  родных  краявідаў (мн.л.)
  
Давальны склон:
  
квітнеючаму  роднаму  гораду (м.р.)
пасівелай  роднай  бабулі (ж.р.)
зжатаму  роднаму  полю (н.р.)
намаляваным  родным  краявідам (мн.л.)
  
Вінавальны склон:
  
квітнеючы  родны  горад (м.р.)
пасівелую  родную  бабулю (ж.р.)
зжатае  роднае  поле (н.р.)
намаляваныя  родныя  краявіды (мн.л.)
  
Творны склон:
  
квітнеючым  родным  горадам (м.р.)
пасівелай  роднай  бабуляй (ж.р.)
зжатым  родным  полем (н.р.)
намаляванымі  роднымі  краявідамі (мн.л.)
 
Месны слон:
  
у квітнеючым  родным  горадзе (м.р.)
пры пасівелай роднай  бабулі (ж.р.)
у зжатым  родным  полі (н.р.)
аб намаляваных родных  краявідах (мн.л.) 
 
Склон, лік і род дзеепрыметніка вызначаецца па назоўніку (займенніку), які ён паясняе.
Прыклад:
 
Я мімаволі залюбаваўся ўкрытымі шэранню дрэвамі. — Дзеепрыметнік укрытымі паясняе назоўнік дрэвамі, які стаіць у форме творнага склону, множнага ліку. Значыць, дзеепрыметнік стаіць у той жа форме творнага склону, множнага ліку.