Теория:
Паводле саставу злучнікі падзяляюцца на простыя і састаўныя.
Простыя | Састаўныя |
Складаюцца з аднаго слова. | Складаюцца з двух або некалькіх слоў, якія выконваюць ролю аднаго слова. |
і, а, але, аднак, ці, бо, каб, пакуль, як, што, калі і інш. | таму што, так што, так як, як толькі, для таго каб, перад тым як, хоць — але, як — так, калі — то і інш. |
Слова любіць, каб яго шанавалі. | Як толькі разднела, пачалі збірацца вучні. |
Обрати внимание!
Заўвага! Часткі састаўного злучніка могуць знаходзіцца ў розных месцах сказа (тады яны адносяцца да розных аднародных членаў сказа або частак складанага сказа). Такія злучнікі па-за межамі сказа запісваюцца праз працяжнік.
Лес наш хоць і не дужа вялікі, але прыгожы. (Састаўны злучнік хоць і — але, яго часткі адносяцца да розных аднародных выказнікаў).
Обрати внимание!
Заўвага! І простыя, і састаўныя зучнікі могуць паўтарацца ў сказе.
І ў полі, і ў лесе чуецца вясна. (Злучнік і — і просты).
Потым чуваць ці то птушыны шчэбет-перасвіст, ці то веснавое бульканне ручаін. (Злучнік ці то — ці то састаўны).
Правапіс некаторых простых і састаўных злучнікаў.
РАЗАМ — простыя: ажно, затое, прычым, нібы, нібыта, пакуль, або, таксама і пад.
АСОБНА — састаўныя: не то — не то, ці то — ці то, як бы, як быццам, таму што, так што, так як, для таго каб, з прычыны таго што і пад.