Теория:
Злучнік — службовая часціна мовы, якая звязвае аднародныя члены сказа або часткі складанага сказа, сказы, часткі тэксту і паказвае на розныя адносіны паміж імі.
1. А начных замаразкаў зямля стала крамяністай і гулкай.
У гэтым сказе злучнік і звязвае аднародныя члены сказа — выказнікі (стала) крамяністай, гулкай.
2. Гром страсянуў усё наваколле, і ўпалі першыя вялікія кроплі дажджу.
У гэтым сказе злучнік і звязвае дзве часткі складанага сказа — 1) гром страсянуў усё наваколле, 2) упалі першыя вялікія кроплі дажджу.
Злучнік звязвае:
- аднародныя члены сказа;
- часткі складанага сказа;
- часткі тэксту.
Злучнік не змяняецца, не з'яўляецца членам сказа.