Теория:
Пабочныя канструкцыі выдзяляюцца коскамі з двух бакоў у сярэдзіне сказа, у яго пачатку ці канцы — з аднаго боку:
Такім чынам, наш урок падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння.
Мы, такім чынам, папрацавалі на карысць не толькі сябе, але і сваіх таварышаў.
Часціцы не аддзяляюцца ад пабочных слоў коскай (а можа, а галоўнае, і праўда, а ў выніку і інш.):
А дожджык, і праўда, так і паўзе за каўнер (Я.Брыль).
Злучнікі, ужытыя побач з пабочнымі словамі, аддзяляюцца ад іх коскай:
Падзьмуй вецер, і, на шчасце, зямля падсохла, патужэла.
Пры пастаноўцы знакаў прыпынку неабходна адрозніваць пабочныя словы ад непабочных (якія не выдзяляюцца коскамі). Напрыклад, аднак з’яўляецца пабочным толькі ў сярэдзіне сказа:
Я, аднак, думаю, што хутка пачнецца вясна.
Аднак сястра ўсё не прыходзіла.
Між тым, тым не менш, да таго ж у пачатку простага сказа або ў пачатку другой часткі складанага сказа з’яўляюцца злучнікамі і не выдзяляюцца коскай:
Між тым мітынг закончыўся.
Мітынг, між тым, закончыўся.