Теория:
Агульным правілам для размежавання пабочных і непабочных канструкцый з’яўляецца магчымасць убіраць (выкідваць) са сказа першыя. Аднак існуюць і пэўныя дадатковыя правілы.
Канструкцыя | Пабочная | Непабочная |
Канечне, канешне, безумоўна, бясспрэчна, сапраўды, напэўна | Выражаецца ўпэўненасць (няўпэўненасць): Канечне, спадзявацца на шанцаванне не выпадала. | Можна паставіць пытанне: Не хвалюйцеся: ён выканае просьбу безумоўна (як?). |
Можа | Выражаецца няўпэўненасць: Можа, і пойдзе снег. | Выражаецца магчымасць дзеяння: Брат можа і крыкнуць на брата ў запале. |
Значыць | Выражэнне выніку, заключэння: Значыць, вы і сёння не прыходзьце на працу. | Для выражэння дзеяння (выказнік): Маці значыць многае для кожнага чалавека. У якасці часціцы паміж дзейнікам і выказнікам: Мір — значыць (гэта значыць) шчасце паміж людзьмі. |
Мусіць | Выражаецца няўпэўненасць: Ён, мусіць, пасварыўся з бацькамі. | Выражаецца загад: Ён мусіць (абавязаны) выканаць даручэнне класнага кіраўніка. |
Аднак, між тым, тым не менш, да таго ж | У сярэдзіне сказа: Мы, аднак, не засмяяліся. | У пачатку сказа: Да таго ж прыйшла яна на свята ўжо невясёлая. |
Нарэшце | Служыць для сувязі думак (ёсць пералік чаго–небудзь): Спачатку запісвалі пад дыктоўку, затым чыталі запісанае, нарэшце, дыктавалі свайму суседу па парце. | Пасля ўсяго: Нарэшце і мы дачакаліся шчасця. |
Праўда | Са значэннем дапушчэння: Праўда, ураджай быў небагаты. | На самой справе: Няўжо і праўда не прыйдзе? |