Теория:
Пабочныя канструкцыі служаць для выражэння эмацыянальных адносін да выказанай інфармацыі, указваюць на ступень упэўненасці, крыніцу паведамлення і інш.
Мора (я люблю мора!) проста не пакідае мяне ў спакоі.
Мы ўсе — пра гэта ўжо гаварылася — не вінавацім вас у здарэнні.
У адрозненне ад устаўных, пабочныя канструкцыі, як правіла, выдзяляюцца коскамі:
На жаль, пайшоў снег і мы не змаглі пайсці на рэчку.
Хутка, думаю, удараць маразы.
На жаль, пайшоў снег і мы не змаглі пайсці на рэчку.
Хутка, думаю, удараць маразы.
І пабочныя, і ўстаўныя канструкцыі не з’яўляюцца членамі сказа (да іх нельга паставіць пытання), аднак па форме яны нагадваюць словы (на жаль, на шчасце), словазлучэнні (па меркаванні вучоных, на думку даследчыкаў) і нават сказы (як адзначаецца ў газеце, як думаюць многія). Таму ў мовазнаўстве сустракаем такія дастаткова ўмоўныя тэрміны: пабочнае слова, пабочнае словазлучэнне, устаўны сказ.
Значэнне, роля ў сказе | Прыклады |
Ацэнка ступені верагоднасці інфармацыі, пэўнасці або няпэўнасці таго, пра што гаворыцца ў сказе | безумоўна, бясспрэчна, вядома, канечне, зразумела, напэўна, сапраўды, праўда, пэўна, відавочна, відаць, здаецца, здавалася, мабыць, магчыма, можа, мусіць, няйначай, бадай (у значэнні «магчыма», «можна думаць»), знаць, нябось, часам, бывае, бывала, як вядома, як відаць, па ўсім відаць, можа быць, чаго добрага, таго і глядзі, само сабой, па сабе разумеецца і інш. |
Эмацыянальная ацэнка фактаў рэчаіснасці | на жаль, на вялікі жаль, на шчасце, як на шчасце, на маё здзіўленне, як на тое ліха, як на грэх, як на тую бяду, хвароба на іх і інш. |
Крыніца паведамлення, прыналежнасць выказанай думкі | па–мойму, па–твойму, па–ягонаму, па–вашаму, па–іхняму, моў (маўляў), думаю, на мой погляд, з пункта гледжання (каго–небудзь), на думку (каго–небудзь), як вядома, як кажуць, як людзі кажуць, як той казаў і інш. |
Адносіны да спосабу выражэння думкі, матывацыя спосабу выказвання | адным словам, словам, што называецца, скажам, інакш кажучы, карацей кажучы, як гаворыцца, як гэта гаворыцца, уласна кажучы, прасцей кажучы, не пры вас кажучы, праўдзівей сказаць, папраўдзе сказаць, так сказаць, з дазволу сказаць, я сказаў бы і інш. |
Выражэнне адносін гаворачай асобы да слухача з мэтай засяродзіць увагу суразмоўцы | бачыш (бач), прызнацца, кажаш, кажаце, ведаеш, ведаеце, разумееш, разумееце, паверце, выбачайце, даруйце, даруйце мне, далібог, калі ласка, калі хочаце ведаць, ці дасце веры, зрабіце ласку і інш. |
Указваюць на паслядоўнасць, абмежаванне, удакладненне, супастаўленне або аб'яднанне частак тэксту, на выражэнне выніку, заключэння і інш. | па–першае, па–другое, па–трэцяе і інш., першае, другое, трэцяе і інш., нарэшце, значыць, дарэчы, наогул, аднак, прынамсі, наадварот, з аднаго боку, з другога боку, у сваю чаргу, разам з тым, у прыватнасці, паміж іншым, між іншым, між тым, да таго ж, такім чынам, галоўным чынам, па крайняй меры і інш. |