Теория:
Акалічнасцю называецца даданы член сказа, які адказвае на пытанні калі? чаму? па якой прычыне? з якой мэтай? і інш.: прыйсці рана, зайсці дадому.
Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі, адасабляюцца незалежна ад месца адносна паяснёга слова і месца ў сказе (у пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа):
Міхась, павітаўшыся, зняў шапку.
Добра папрацаваўшы, хлопцы пайшлі дамоў.
Дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты раздзяляюцца са злучальнымі і падапарадкавальнымі злучнікамі коскай. У гэтым выпадку першыя можна выкінуць са сказа: Віктар паўзе пад стол і, смеючыся, дастае скрыню з цацкамі. Калі ж злучнікі а, але без акалічнасцяў нельга пакінуць у сказе, то яны не аддзяляюцца ад іх знакамі прыпынку: Мы паснедалі хутка, а зрабіўшы гэта, зноў пайшлі на раку.
Адасабляюцца акалічнасці, у склад якіх уваходзіць прыназоўнік нягледзячы на:
Нягледзячы на позні час, у доме гарэла святло.
Тамара спявала на поўны голас, нягледзячы на хваробу.
Звычайна выдзяляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя назоўнікамі з вытворнымі прыназоўнікамі дзякуючы, насуперак, у адпаведнасці, са згоды, згодна з, незалежна ад, пры ўмове і інш.:
Мы, згодна з загадам дырэктара, павінны былі эвакуіравацца а дванаццатай гадзіне.
Яны, дзякуючы падтрымцы таварышаў, выйгралі ў баскетбольным матчы.
Пры адсутнасці сэнсавага і інтанацыйнага выдзялення такія спалучэнні не выдзяляюцца.
Акалічнасці не адасабляюцца ў наступных выпадках.
1.Выражаны фразеалагізмамі:
А ты, каханенькая, родненькая, не слухай вушы развесіўшы, ды лепей гасцей глядзі (Янка Купала).
Дзесяць разоў перадумаў я ўсё сваё жыццё і магу сказаць палажыўшы руку на сэрца, ні ў чым не вінаваты (Кандрат Крапіва).
2.Адзіночнае дзеепрыслоўе знаходзіцца ў канцы сказа:
Чытаў ён заўсёды стоячы.
Працаваў Ігнат не стамляючыся.
3.Дзеепрыслоўе ці дзеепрыслоўны зварот ужываюцца побач з прыслоўем, якое не адасабляецца:
Марына працавала настойліва і не зважаючы на стому.
Сяргей ішоў хутка і не заўважаючы нікога.
4.Дзеепрыслоўе ці дзеепрыслоўны зварот ужываюцца пасля часціцы і:
Прыходзілася вяртацца з разведкі і не атрымаўшы ніякіх звестак (В. Быкаў).
Можна працаваць і не вымаўляючы ні слова.
5.Не аддзяляюцца коскай дзеепрыслоўны зварот у межах даданай азначальнай часткі складаназалежнага сказа са злучнікам які:
Дзе той чараўнічы ключык, авалодаўшы якім можна было б лёгка адчыніць любую таямніцу чалавечай душы? (М. Лынькоў).