Условие задания:

4 Б.
Высветлі, ці ўжываюцца ў сказах адасобленыя дапаўненні.
 
За гэтым выключэннем з правіла мы паназіраем у наступных канструкцыях.
 
За выключэннем бабулі, мяне ніхто не падтрымаў.
 
За выключэннем з агульнага спісу даўжнікоў сачылі строга.
 
За выключэннем электрапрыбораў пасля заканчэння працоўнага дня сачыла Марыя Пятроўна.
 
Узор для разважання: за выключэннем можа быць як прыназоўнікам (тады да яго нельга паставіць пытання, разам з назоўнікам выступае ў ролі адасобленага дапаўнення), так і назоўнікам з прыназоўнікам (да яго можна паставіць пытанне, не з’яўляецца адасаобленым дапаўненнем). Напрыклад, за выключэннем электрачайніка з разеткі сачыць трэба асабліва ўважліва (сачыць за чым? за выключэннем).