Теория:

Дапаўненнем называецца даданы член сказа, які адказвае на пытанні ўскосных склонаў (усіх, акрамя назоўнага): прачытаць кнігу (вінавальны), змагацца са злом (творны).
Развітым называецца дапаўненне, якое складаецца з некалькіх самастойных слоў:
 
Акрамя нашых суседзяў, на пляцоўцы былі і незнаёмыя людзі.
 
Дапаўненні, выражаныя  спалучэннем назоўнікаў з прыназоўнікамі апрача, акрамя, замест, за выключэнне і інш., адасабляюцца незалежна ад месца адносна паяснёга слова і месца ў сказе (у пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа):

Апрача задання па хіміі, сёння мне патрэбна выканаць заданні па фізіцы і беларускай мове.

Усе, акрамя Цімафея, спыніліся.
 
Адасобленыя дапаўненні звычайна маюць значэнне ўключэння, выключэння ці замяшчэння:

Акрамя студэнтаў, на сустрэчы з вядомым пісьменнікам прыйшлі і некаторыя выкладчыкі (і студэнты, і выкладчыкі, таму выяўляецца значэнне ўключэння).

Апрача маці, ніхто не ўспомніў пра сняданак (толькі маці, таму значэнне выключэння).

Замест даклада, на пасяджэнні адбыўся дыялог паміж выступоўцам і слухачамі (даклад заменены, замешчаны дыялогам). 
За выключэннем можа быць як прыназоўнікам (тады да яго нельга паставіць пытання, разам з назоўнікам выступае ў ролі адасобленага дапаўнення), так і назоўнікам з прыназоўнікам (да яго можна паставіць пытанне, не з’яўляецца адасаобленым дапаўненнем). Напрыклад, за выключэннем электрачайніка з разеткі сачыць трэба асабліва ўважліва (сачыць за чым? за выключэннем).
Дапаўненне з прыназоўнікам замест адасабляецца, калі мае значэнне замяшчэння (нельга выкарыстаць прыназоўнік за): Замест адказу, прагучала патрабаванне (адказ замяшчаецца патрабаваннем). Для параўнання: Ён быў ў яго замест перакладчыка (быў за перакладчыка).