Условие задания:

4 Б.
Высветлі, ці ўжываюцца ў сказах прыдаткі.
 
Радасная здагадка азарае мяне, і, здзіўлены, я паволі ўстаю ў акопе (В. Быкаў).
 
Жанчына дае жыццё, жанчына аберагае жыццё, жанчына і жыццё — сінонімы (С. Алексіевіч).
 
Навокал быў густы травяністы луг, усыпаны, нібы пацеркамі, расою... (Я. Сіпакоў).
 
Мы, дзеці блакады, не забудзем ніколі пра вайну.
 
Узор для разважання: прыдаткам называецца азначэнне, выражанае назоўнікам ці спалучэннем слоў з ім, якое дае другую назву прадмету (дуб–гаспадар). У сказе Я люблю кветкі — сонцавы дзеткі прыдаткам з’яўляецца спалучэнне назоўніка з прыметнікам сонцавы дзеткі (так названы кветкі).