Теория:

Абагульняльнае слова абазначае родавае паняцце, якое можа апісваць усе словы, якія адносяцца да дадзенага рада аднародных членаў (сшыткі, пенал, ручкі, г. зн. рэчы).
 
Абагульняльнае слова можа быць выражана любой самастойнай часцінай мовы, як і выконваць любую сінтаксічную ролю:

Прылады (назоўнік) працы: рыдлёўкі, венікі і скрабкі — былі раздадзены кожнаму рабочаму асабіста.

Усюды (прыслоўе) пахла вясной: на вуліцах, у скверах і парках.
Асаблівасць абагульняльных слоў у тым, што яны выконваюць тую ж сінтаксічную ролю, што і аднародныя члены.
Абагульняльнае слова вымаўляецца больш гучна ў параўнанні з аднароднымі членамі і аддзяляецца ад іх працяглай паўзай.
Знакі прыпынку пры абагульняльных словах
Двукроп’е ставіцца пасля абагульняльнага слова, якое знаходзіцца перад радам аднародных членаў сказа, працяжнік  — перад абагульняльным словам, якое знаходзіцца пасля рада аднародных членаў сказа:
 

Сустрэлі вандроўніка незвычайнай прыгажосцю дзеці лесу: дрэвы, кусты і кветкі.

Буслы, ластаўнік, жаваранкі — розныя птушкі гняздуюць на Беларусі.
 
Калі ж аднародныя члены ўжываюцца пасля абагульняльнага слова, а пасля іх сказ працягваецца, то спачатку ставіцца двукроп’е, а затым працяжнік:

Усё наваколле: палі, лугі і лясы — жыло надзеяй на хуткі дождж.