Условие задания:

6 Б.
Вызначы від апісання (партрэт ці пейзаж, апісанне прыроды) у кожным тэксце.
 
Са змроку вырысоўваліся стромкія камлі асін, скрыўленыя бярозы. Паміж іх выступалі зламаныя бурай, расшчэпленыя абломкі дрэў і спілаваныя пні з белымі круглымі шапкамі. Там–сям былі раскіданы прыгожа скругленыя снежныя курганкі (Якуб Колас).
 
Звіняць ручайкі ў вячэрняй цішы. Кажуць, што гэта вясна бразгае срэбранымі ключамі, адмыкаючы дзверцы цёплым вятрам. Ляцяць вятры з далёкага поўдня, несучы з сабой неўгамонную веснавую сілу. Скараецца перад ёю зіма, адступаючы ў невядомыя паўночныя далі. Наўздагон ёй імчыцца вясёлая пераклічка пералётных птушак, пяшчотны звон ажыўшых ручайкоў і шэлест маладой зелені, што пачынае шчацініцца на адагрэтых пяшчотнымі промнямі сонца мясцінах (Т.Хадкевіч).
 
У такі час з хаты, недалёка ад той, дзе дзяўчына брала ваду, выйшаў на ганак, пацягваючыся, хлопец з хмурнымі заспанымі вачыма, з калматай не то русявай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі губамі (І.Мележ).