Теория:

Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
Падоўжанымі называюцца зычныя [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ч], [ш], якія вымаўляюцца ў становішчы паміж галоснымі больш працягла: стагоддзе, насенне, збожжа.
Падаўжэнне не адбываецца:
 
1) у  словах іншамоўнага паходжання (балада, тона, калона, Іна, Ала), акрамя ванна, Жанна, мадонна, мецца-сапрана, манна, панна, Сюзанна, саванна, бонна;
 
2) пры вымаўленні [л’] у некаторых словах (Ілья, Ульяна, Ульянаў, Ільін, булён).
Падваеннем называецца напісанне некалькіх аднолькавых літар на стыку марфем: бясстрасны, расспыпаць, насенны, каменны, напрацавацца.
Правапіс мяккага знака і апострафа
Змякчальны мяккі знак служыць для змякчэння зычных [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’]:

1) у канцы слоў (камень, струмень, рэмень);

2) у сярэдзіне слова перад наступным мяккім зычным, які можа чаргавацца з цвёрдым. Пры гэтым папярэдні зычны павінен заставацца мяккім (у такім выпадку не праяўляецца суседняя мяккасць, пры якой мяккі знак паміж зычнымі не пішацца). Напрыклад, у пісьме і пісьмо, цьмяны і цьма, возьмеш і вазьму, васьмёрка і восьмы;

3) пасля мяккага [л’] перад цвёрдым ці мяккім зычным (пальцы, гультай, гульня, гэтулькі).
 
Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’] перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я, і: лье, Ілья, мільярд. Але: булён.
 
Апостраф пішацца пасля ўсіх зычных, акрамя [з], [с], [дз], [ц], [л], [н] перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я, і: аб’інець, кар’ер, сям’я, вераб’і.
 
Апостраф пішацца пасля прыставак на з, с перад ётавымі галоснымі: з’ехаць, раз’юшаны, пад’ём.
 
Пасля ў апостраф не пішацца: здароўе, пагалоўе, салаўі.
Правасіс у, ў
У пераходзіць ва ў пасля галосных у словах неіншамоўнага паходжання: вельмі ўважлівы, прыздалы, востраў.
 
У некаторых словах в чаргуецца з ў: лава і лаўка, бацькава і бацькаў, любові і любоў.
 
У пачатку сказа, уласнага назоўніка, пасля знака прыпынку ці зычнага пішацца літара у: ва Уладзівастоку, усхваляваны.
 
Пасля двукосся, злучка (у складзе складанага слова), калі перад імі знаходзіцца галосная, пішацца ў: газета “Рэспубліка” ўзнагародзіла, жанчына-ўрач, хлопцы-ўмельцы.
 
У запазычаных словах пішацца у:

1) калі яны пачынаюцца з літары, якая абазначае націскны гук (каля урны, вялікія унты, Брэсцкая унія);

2) у сярэдзіне пад націскам (аул, баул, Даурыя, наурскіалеут);

3) калі словы заканчваюцца на –ум, –ус (страус, соус, Сеул, анчоус, колеус, натарыус);

4) на канцы слоў не пад націскам (ток-шоу, фрау, ноу-хау, Каратау, Дахау, Ландау).
Зычныя [д] і [дз' ], [т] і [ц' ], іх вымаўленне, правапіс
Пераход [д] у [дз'], а [т] у [ц'] пры змякчэнні называецца адпаведна дзеканнем і цеканнем: люд і людзі, горад і ў горадзе, палёт і ў палёце, шосты і шасцёрка.
Дзеканне і цеканне адбываецца ў словах неіншамоўнага паходжання:

1) перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я, і (жыта і ў жыце, вада і ў вадзе);

2) перад мяккім знакам (сяду і сядзь, пражытае і жыць);

3) перад мяккімі [в'], [м'] у корані слова (дзве, Мацвей, подзвіг). На стыку прыстаўкі і кораня дзеканне і цеканне не адбываюцца (адвезці, адвесці).
 
У запазычаных словах дзеканне і цеканне адбываецца:

1) перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання –ін–, –ір–, –ік–, –ёр–, –еец–, –ейск– (камандзір, індзеец (але: індыец, г.зн. карэнны жыхар Індыі), білецік, біліцёр, гвардзейскі і інш.);
 
2)  згодна з літаратурным вымаўленнем (эцюд, дзюна, цюркскі, каранцін, уверцюра і інш.);

3) ва ўласных назвах згодна з вымаўленнем (Дзікенс, Гаіці, Палесціна, Цюмень, Аргенціна і інш.).