Теория:
Агульныя назоўнікі абазначаюць родавыя назвы прадметаў (дзяржава, брат, горад).
Уласныя назоўнікі — гэта індівідуальныя, відавыя назвы прадметаў (Кітай, Віктар, Орша).
Некаторыя агульныя назоўнікі могуць станавіцца ўласнымі (Кароль, Кніга — прозвішчы), уласныя — агульнымі (маўзер — агнястрэльная зброя, дызель — паліва, габелен — мастацкі выраб, гарлахвація, зёлкіны — зневажальнае найменне людзей-аферыстаў і плеткароў).

Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія чалавек можа ўспрымаць пры дапамозе органаў пачуццяў (на слых, вобмацак, зрок, смак, пах).
Да іх адносяцца:
1) жывыя істоты, матэрыяльныя прадметы: кракадзіл, малюнак, партрэт;
2) грамадскія падзеі, працэсы: паўстанне, рэвалюцыя, рэфармацыя, блакада;
3) прыродныя з’явы: маланка, гром, снегапад, ураган;
4) апрадмечаныя дзеянні: дыктант, занятак, спісванне;
5) назвы адзінак вымярэння: дзень, гадзіна, джоўль, кілаграм.

Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці: радасць, боль, знявага, меркаванне, падзея і інш. Звычайна абстрактныя назоўнікі ўжываюцца ў адзіночным ліку (шчасце, гора), не спалучаюцца з лічэбнікамі два, тры (нельга сказаць: тры шчасці, два горы).
Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць людзей і жывых істот: архітэктар, муляр, страус.
Неадушаўлёныя назоўнікі — гэта назвы нежывых прадметаў: аловак, сшытак, мармур.
Праўда, ставіць знак роўнасці паміж паняццямі “жывое — нежывое” і “адушаўлёнае — неадушаўлёнае” атрымліваецца не заўсёды. Так, да адушаўлёных назоўнікаў адносяцца:
1) назвы міфалагічных і фантастычных істот: чорт, лясун, вадзянік;
2) назвы цацак, якія суадносяцца з жывымі істотамі: заяц, воўк, вавёрка;
3) назвы шахматных фігур: слон, пешка, ферзь;
4) назвы страў, якія суадносяцца з жывымі істотамі: фаршыраваны карп, смачны шчупак;
5) назоўнікі тапелец і нябожчык.
У некаторых выпадках неадушаўлёныя назоўнікі могуць станавіцца адушаўлёнымі: узяць у палон языка, строіць з сябе арыгінала.
Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў як адно цэлае: бярозы — беразняк, лісты — лісце, сяляне — сялянства, птушкі — птаства, промні — праменне, камні — каменне. Такія назоўнікі заўсёды ўжываюцца ў адзіночным ліку: Якое цудоўнае студэнцтва ў нашай краіне!
Неадушаўлёныя назоўнікі — гэта назвы нежывых прадметаў: аловак, сшытак, мармур.
Праўда, ставіць знак роўнасці паміж паняццямі “жывое — нежывое” і “адушаўлёнае — неадушаўлёнае” атрымліваецца не заўсёды. Так, да адушаўлёных назоўнікаў адносяцца:
1) назвы міфалагічных і фантастычных істот: чорт, лясун, вадзянік;
2) назвы цацак, якія суадносяцца з жывымі істотамі: заяц, воўк, вавёрка;
3) назвы шахматных фігур: слон, пешка, ферзь;
4) назвы страў, якія суадносяцца з жывымі істотамі: фаршыраваны карп, смачны шчупак;
5) назоўнікі тапелец і нябожчык.
У некаторых выпадках неадушаўлёныя назоўнікі могуць станавіцца адушаўлёнымі: узяць у палон языка, строіць з сябе арыгінала.
Граматычна адушаўлёнасць вызначаецца па вінавальным склоне множнага ліку: калі гэта форма супадае з назоўным склонам множнага ліку, то назоўнік неадушаўлёны (прыгожыя кветкі і бачу кветакі), калі супадае з родным склонам — неадушаўлёны (няма сяброў — убачыў сваіх сяброў).
Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу:
1) прадукты харчавання: смятана, маянэз, кефір;
2) лекавыя прэпараты: валідол, аспірын, цытрамон;
3) тканіны: атлас, шоўк, сацін;
4) хімічныя элементы і злучэнні: кісларод, хлор, жалеза і інш.
Як правіла, рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў адзіночным ліку. Аднак сустракаюцца і адваротныя выпадкі: апілкі, духі, жалезныя руды, беларускія маянэзы (розныя віды маянэзаў) і інш.
Трэба адрозніваць назоўнікі канкрэтныя і рэчыўныя: падысці да дуба (канкрэтны прадмет) і стол з дубу (матэрыял), парта з ясеню (матэрыял) і успамін аб ясені (канкрэтны прадмет).