Теория:

З вялікай літары пішуцца ўласныя назвы, якія абазначаюць:

1) імёны, прозвішчы, імёны па бацьку асоб (Піліп Пракопавіч Дзяргай), акрамя выпадкаў ужывання ў агульным значэнні: донжуан, донкіхот, дызель, маўзер, палоній;

2) псеўданімы, мянушкі людзей і жывых істот (Якуб Колас, Чапяла Іванаўна, карова Красуня, сабака Джукі);

3) відавыя назвы населеных пунктаў, геаграфічныя назвы, назвы напрамкаў свету ў значэнні груп краін або тэрыторыі (Мінск, Масква, Амазонка, Свіцязь, народы Поўначы, быў на Захадзе, у краінах заходняй часткі Еўропы);

4) казачных герояў, персанажаў (Баба Яга, Чырвоная Шапачка, Снягурка, Каза-дзераза, Воўк), але як агульныя назвы: баба-яга (агідная старая жанчына), дзед-мароз (ёлачнае ўпрыгожанне);

5) слова “Бог” (як навышэйшае бажаство, не блытаць ужыванне слова ва ўстойлівых выразах: бог яго ведае, дай божа, крый божа і інш.), а таксама імёны біблейскіх, легендарных і міфічных герояў, багоў (Тытан, Зеўс, Святы Павел, Буда), акрамя выпадкаў іх ужывання як агульных назваў: іуда — здраднік, тытан — асілак, пярун — удар грому, фурыя — злая істота;

6) астранамічныя назвы (Юпітэр, Венера, Месяц, Зямля), акрамя выпадкаў іх ужывання як агульных назваў: нарадзіўся на беларускай зямля, узышоў месяц;

7)  назвы арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, перыядычных выданняў, літаратурных твораў, прадметаў побыту, прамысловых і прадуктовых тавараў, тэхнічных вырабаў (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, летапіс “Хроніка Быхаўца”, кінафільм “Ідзі і глядзі”, цукеркі “Крыжачок”, камбайн “Ніва”, пральны парашок “Ветразь”) і інш.