Теория:
Дзеепрыметнік — гэта форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?
упрыгожаны, пабелены, вымыты, пасівелы
Дзеепрыметнік мае марфалагічныя прыметы дзеяслова і прыметніка.
Марфалагічныя прыметы дзеяслова:
1.Мае закончанае і незакончанае трыванне:
скошаны луг (закончанае трыванне)
вывучаемы твор (незакончанае трыванне)
2. Мае час (часцей прошлы):
заселеная вуліца
гаворачая асоба (цяперашні час)
3.Мае стан:
зарослы сад (незалежны: сад, які сам зарос)
засеянае поле (залежны: поле, якое засеялі)
Марфалагічныя прыметы прыметніка:
1. Змяняецца па родах, ліках, склонах:
сабраны ўраджай (м.р.)
сабраная бульба (ж.р.)
сабранае збожжа (н.р.)
сабраныя грошы (мн.л.)
сабранага ўраджаю (Р.скл.)
сабраным ураджаем (Т.скл.)
Обрати внимание!
У множным ліку дзеепрыметнікаў род не вызначаецца.
2. Адказвае на пытанні прыметніка: які? якая? якое? якія?
3. Мае кароткую форму:
поле зжата
кнігі прачытаны
У сказе дзеепрыметнік выконвае ролю азначэння (як прыметнік) або выказніка (як кароткі прыметнік ці дзеяслоў).
Прыклад:
Скінулі лясы пажоўклае лісце.
Лёгка нажыта, лёгка пражыта.
Обрати внимание!
Каб адрозніць дзеепрыметнік ад прыметніка, трэба ўзнавіць дзеяслоў, ад якога ён утвораны: зарослы бераг (які зарос), перавернутыя рэчы (якія перавярнулі), выпісаная цытата (якую выпісалі).