Теория:
Удакладняльнымі называюцца такія члены сказа, якія звужаюць, канкрэтызуюць, дэталізуюць змест іншых членаў сказа: Заўсёды, днём і ноччу, памятай пра сваіх бацькоў.
Удакладняцца могуць усе члены сказа (як галоўныя, так і даданыя).
Прысутныя, нават дзеці, засмяяліся.
Працаваць, даставаць рыбу з лодкі і адносіць на кірмаш, Санцьяга падабалася.
Яе, кнігу, ніхто не заўважыў.
Стракатыя, у рознакаляровыя кветкі, спадніца Марыі чамусьці не спадабалася.
Тут, каля весніц, было падмецена.
Удакладняльныя члены сказа на пісьме, як правіла, выдзяляюцца коскамі (зрэдку – працяжнікамі), а пры чытанні вымаўляюцца паніжаным голасам і ў больш хуткім тэмпе.
У якасці ўдакладняльных членаў сказа разглядаюцца спалучэнні са словамі асабліва, нават, пераважна, найперш, напрыклад, у першую чаргу, у тым ліку, галоўным чынам і інш., калі яны маюць адценне выдзяляльнасці, перадаюць дадатковыя заўвагі, тлумачэнні:
Высотныя дамы, асабліва новабудоўлі, з’яўляюцца асаблівай старонкай ў гарадской архітэктуры.
Дзеці, пераважна пяцікласнікі, віталі пісьмененіка гучнымі апладысментамі.
Удакладненне не адбываецца, калі наступны член сказа мае больш шырокае значэнне ў параўнанні з папярэднім:
Каля елкі ў лесе вырас незвычайны грыб.
У студні каля дома вечарам можна ўбачыць зоркі.